Груша

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Груша. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У беларускіх народных песнях высокая, пакрытая белай квеценню ці ўсыпаная грушкамі, кучаравая, са срэбным веццем і залатым лісцем груша апавіта незвычайнай пяшчотай і замілаваннем. Разам з тым яна магла быць калючай, сухой і балючай, а таксама белай, што на міфалагічным узроўні суадносіцца з уяўленнямі пра іншасветныя, магічныя рысы гэтага дрэва.
Груша лічылася прыцягальнай як для боскіх істот, так і для дэманаў. На Беларусі расказваюць, што вобраз Божай Маці з'явіўся якраз на гэтым дрэве. На Віцебшчыне забарона ссякаць грушу матывавалася тым, што на ёй адпачывае Прачыстая Матка. У Полынчы алтар аднаго з касцёлаў размешчаны над камлём грушы, на якой нібыта з'явілася Божая Маці. Палешукі лічылі, што на грушы знаходзяць дзяцей. У Балгарыі, калі ішла апрацоўка зямлі пад пасевы, грушы не ссякалі. Людзі верылі, што на дрэвах можна спакойна пакідаць калыскі з дзецьмі: там іх не будуць турбаваць ліхія духі. (139 слоў)
Паводле I. Швед.
Другие номера из решебника