Ліпа

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ліпа. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Вядомы дрэвы-гіганты з пышнай, густой цёмна-зялёнай кронай, вышынёй да трыццаці метраў, з дыяметрам ствала два з паловай метры. Прыгожыя, велічныя ліпы-меданосы, асабліва
1 У гэтым прыродным музеі ёсць нават гібрыдныя сарты саджанцаў з нацыянальнымі назвамі — Беларускія зоры, Мінчанка, Зорка Венера, Свіцязянка.
ў час цвіцення, не маглі пакінуць абыякавымі нашых продкаў. Нездарма другі месяц лета беларусы называюць ліпенем.
Спрадвеку з ліпы рабілі чаўны, калыскі, карабы, лубкі, посуд на мёд. 3 ліпавай кары плялі лапці. Маладыя парасткі ліпы нават ужываліся ў ежу. Выкарыстоўваліся ліпавы мёд, гарбата з ліпавага цвету і ў лекавай, і ў магічнай практыцы. На Міншчыне верылі, што калі хворы пралезе праз дупло ў ліпе і пакіне ля яе вопратку, то пазбавіцца ад «зляку». Ліпа лічылася і ахоўным сродкам: яе галінкамі апляталі рогі кароў, каб чараўнікі не маглі адабраць малака.
Нашы продкі ставіліся да ліпы як да свяшчэннага дрэва. Пад ліпамі старэйшыя роду чынілі суд, пад імі маліліся. (ІЗОслоў)
Паводле I. Швед.
Другие номера из решебника