Алешына

Алешына

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Алешына. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Алешына

Наўрад ці хто калі-небудзь захапляўся алешынай. Вось беластволая прыгажуня бярозка альбо асінка ці клён з дубам каго толькі не зачароўвалі. Да алешыны, на жаль, у любую пару года душа чамусьці застаецца абыякавай.

I сапраўды, што ў ёй цікавага? I ўсё ж яна заслугоўвае ўвагі. Алешына — верны прадказальнік вады. Яна ніколі не вырасце на сухадоле. Паблізу павінен быць гаваркі ручаёк, гуллівая рачулка, ціхае патаемнае балотца альбо вірлівая крынічка.

А дзе вада ды алешына, там абавязкова і салавей. Ніколі гэты цудоўны птах не заспявае ні на хвойцы, ні на бярозцы альбо дубку. Яму падавай менавіта шэрую алешыну з лазою, ці хіба яшчэ чаромху з калінай. А дзе спявае салавей ды расце алешына, там цвітуць залацістыя кветкі лотаці, блакітныя зорачкі незабудак.

Алешына, салавей, кветкі — гэта адзін суцэльны ланцуг прыроды. Выкінь адно звяно — усё распадзецца, знікне непаўторная прыгажосць. (135 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255