Явар

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Явар. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Явар — экзатычнае для беларускай зямлі дрэва. Аднак яно займала значнае месца ва ўяўленнях славян. Звыклы для дунайскага рэгіёна, явар здзіўляў нашых продкаў велічным выглядам, вялікімі памерамі і доўгім векам жыцця. А радавод свой гэтае дрэва вяло ад пачатку свету. Болын за тое, у архаічных калядках сустракаецца вобраз явара, які ўзносіўся пасярод шырокага мора-акіяна яшчэ да часоў першастварэння, калі нават не было пачатку свету і не было ні неба, ні зямлі.
3 яварам нашы продкі звязвалі спадзяванні на лепшы лёс. Каля гэтага свяшчэннага дрэва, апавітага любоўю і пашанай, выконваліся найважнейшыя каляндарныя і сямейныя абрады, старэйшыя мудрыя людзі вырашалі складаныя лёсавызначальныя пытанні. У вусна-паэтычных творах згадваецца, як у явара прасілі парады, суцяшэння, дапамогі ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях; з каштоўных яваравых лісця, голля рабілі важныя атрыбуты вясельных рытуалаў, а драўніну выкарыстоўвалі для распальвання вогнішча, на якім павінен пячыся каравай. (137 слоў)
Паводле I. Швед.
Другие номера из решебника