Экалагічная сцежка

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Экалагічная сцежка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У Бярэзінскім запаведніку для наведвальнікаў створана спецыяльная экалагічная сцежка. Яе даўжыня — тры кіламетры. Калі прайсці гэтай сцежкай, то можна даведацца пра ўсе прыродныя комплексы, якія тут існуюць.
Першыя крокі па экалагічнай сцежцы мы робім пад ценем вечназялёнай хвоі. Ялінкі нагадваюць пра сем тысяч гектараў яловага лесу ў запаведніку. Хутка ельнік пераходзіць у лес змешанага тыпу, дзе растуць сосны, бярозы, ляшчына, на якой у жніўні выспяваюць смачныя арэхі. Вось кармушка для дзікіх жывёл, змайстраваная леснікамі. Зімой сюды заходзіць еўрапейскі высакародны алень.
Сцяжынка выходзіць на ўзлесак, дзе ўсё лета квітнеюць лекавыя зёлкі. Сваім водарам яны прыцягваюць насякомых: чмялёў, пчол, матылькоў.
Экалагічная сцежка прыводзіць на балота. Паветра тут задурманена водарам багуну. Каля шасці тысяч гадоў назад на гэтым месцы было возера, якое, паступова зарастаючы, ператварылася ў суцэльную багну з пушыстым дываном імхоў.
На экалагічнай сцежцы студэнты і школьнікі атрымліваюць найцікавейшыя ўрокі пад адкрытым небам. (143 словы)
Паводле С. Гук.
Другие номера из решебника