Ахова навакольнага асяроддзя

Ахова навакольнага асяроддзя

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ахова навакольнага асяроддзя. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Ахова навакольнага асяроддзя

Іду Белавежай, гамоняць вякі.

Ажына драпежная не раніць шчакі.

Я. Янішчыц.

Ахова навакольнага асяроддзя

Чалавек можа нанесці шкоду прыродзе, нават не ўсвядоміўшы гэтага. Згадаем хоць бы пра знікненне з прыроднага асяроддзя бабра або зубра з прычыны бескантрольнага палявання на іх. Сітуацыю паступова выправілі, калі тэрыторыям, дзе сяліліся рэдкія віды, надалі ахоўны дзяржаўны статус.

У свеце болын за тысячу відаў птушак знаходзіцца пад пагрозай знікнення. I што асабліва трывожна, пагроза знікнення для большасці пярнатых узрастае, нягледзячы на меры, што прымаюцца па іх ахове. Птушкі з'яўляюцца індыкатарамі стану навакольнага асяроддзя. Напрыклад, асушылі балота — зніклі з яго птушкі. Зямля спустошваецца, а гэта прыводзіць да змянення клімату і павелічэння рызыкі з'яўлення такіх небяспечных стыхійных з'яў прыроды, як засухі, навальніцы, ураганы.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку створаны зоны з розным узроўнем аховы асяроддзя. У цэнтры запаведніка ёсць так званае недакранальнае ядро — абсалютная зона, дзе чалавеку непажадана бываць. Толькі навукоўцы часам наведваюцца сюды, каб правесці назіранні. Яе можна назваць зонай абсалютнай цішыні. (144 словы)

Паводле С. Гук.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195