Батанічны сад

Батанічны сад

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Батанічны сад. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Батанічны сад

Мы пераходзім праспект Незалежнасці ў горадзе Мінску і трапляем у прыродны музей — Батанічны сад. Пад высокім небам знаходзіцца чароўны куточак зямлі. Здаецца, тут сабрана ўся краса Беларусі, тут сама наша цудоўная краіна ў мініяцюры.

Нас сустракае зялёны дыван майскай траўкі, кожная сцяблінка якой буяе вясновымі народзінамі. А на гэтай маладой зеляніне, як зорачкі на небе, зіхацяць пяшчотныя маргарыткі. Утульная бярозавая алея выводзіць нас да царства бэзавых раслін-кустоў. Своеасаблівая зямная вясёлка стварае настрой, які адпавядае ліловаму, беласнежнаму, ружоваму, фіялетаваму колерам. У гэтым прыродным музеі ёсць нават гібрыдныя сарты саджанцаў з нацыянальнымі назвамі: Беларускія зоры, Мінчанка, Зорка Венера, Свіцязянка.1

Батанічным садам можна цешыцца гадзінамі і днямі. Тут з задавальненнем хочацца гартаць жывыя старонкі Чырвонай кнігі. Тут лёгка дыхаецца і трывожна думаецца пра жывую і крохкую прыроду нашай зямелькі. (128 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255