Бяроза белая

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бяроза белая. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Нідзе ў свеце няма столькі лясоў, як у нас, і нідзе, як у нас, яны не маюць такой прыгажосці. Лес наклаў свой адбітак і на характар беларуса, надаўшы яму памяркоўнасці, лагоды і пяшчотнасці, рыс чыста паэтычных.
Прыпынімся каля бярозы.
Яна вабіць да сябе сваёй белізной, даверлівай рахманасцю, зачароўвае прыгажосцю.
Бярозу называюць дрэвам жыцця. Яна дае чалавеку свой жывільны сок, які ўмацоўвае імунную сістэму. Беларусы, п'ючы сок, прыгаворвалі: «Свяжынка ў раток, здароўе ў жываток, хуткасць зайца, моц мядзведзя, спрыт ваўка». Бяроза дорыць венікі для лазні. Яе лісце лечыць скуру, ачышчае нават ад экзэмы. 3 бярозавай кары вырабляюць дзёгаць, які ўваходзіць у мазі для лячэння рэўматызму, печані. А яшчэ з кары можна зрабіць карабы, кузаўкі, кошыкі. Настоі, адвары з пупышак, лісця бярозы заўсёды былі ў хатніх аптэках нашых продкаў.
Каля кожнай сядзібы беларусы заўсёды садзілі бярозу. Верылі, што яна прыносіць шчасце. (141 слова)
Паводле У. Ліпскага.
Другие номера из решебника