Колер кветак

Колер кветак

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Колер кветак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Колер кветак

Хто б мог падумаць, што ў насякомых, як і ў людзей, бываюць любімыя кветкі! Праўда, выбіраюць яны іх звычайна не па форме, а па колеры. Так, у пчол любімыя колеры ружовы, фіялетавы, сіні. Такія кветкі яны ў першую чаргу апыляюць. Мухі чамусьці любяць жоўты колер. А вось чырвоны многія насякомыя часта блытаюць з цёмна-шэрым, таму застаюцца да такіх кветак абыякавымі. За выключэннем хіба што матылькоў, якія могуць адрозніваць чырвоны колер, таму ахвотна садзяцца на такія кветкі.

Увогуле ж колер кветак залежыць ад пігментаў, якія маюць іх пялёсткі. Праўда, тут ёсць і выключэнні. Напрыклад, белыя пялёсткі яблынь ці вішань. На самай справе ніякіх пігментаў у гэтых пялёстках няма, а белыя яны дзякуючы паветру. Паспрабуйце разгледзець такі пялёстак пад мікраскопам, і вы ўбачыце, што ў ім шмат бясколерных клетак, раздзеленых адна ад адной прамежкамі, запоўненымі паветрам. Дзякуючы гэтаму пялёсткі адбіваюць святло, здаючыся белымі. (143 словы)

Паводле А. Бадака.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255