Баравічкі

Баравічкі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Баравічкі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Баравічкі

Першы баравічок я заўважыў выпадкова. Спачатку мінуў тое месца, дзе ён рос. Калі азірнуўся, убачыў светла-карычневы капялюшык, які выглядаў з-пад ялінкі. Вярнуўся, стаў перад баравічком на калені, асцярожна змахнуў з капялюшыка зямлю з ігліцай. Нахіліўшыся, не беручы баравічка ў рукі, пацалаваў яго. Кажуць, грыбоў знойдзеш столькі, колькі разоў пацалуеш першы грыб. Не дастаючы з зямлі прыгажуна, я агледзеўся. Ён жа тут не адзін! Баравічкі, падобныя адзін да аднаго, нібы браты, задзіралі галовы.

Шмат сустракаў я палявых баравікоў, ці чорнагаловікаў, аднак усе яны былі паточаныя. Трапляліся мне і свінушкі, якія ў дзяцінстве я насіў з лесу кашамі. Свінушкі ў нас вымочваюць і соляць. Аднак я, прачытаўшы недзе, што яны атрутныя і шкодныя, абыходжу іх.

А тут чысценькія, прыгожанькія, роўненькія баравічкі! Я доўга стаяў на каленях і, ахоплены нейкім дзіўным пачуццём замілавання і радасці, не мог адарваць вачэй ад палянкі. (139 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255