Расліны-лекары

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Расліны-лекары. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Напэўна, рэдка сустрэнеш чалавека, які б хоць раз у жыцці не параніў да крыві руку або нагу. Вясковыя жыхары добра ведаюць: калі рана невялікая, можна абысціся і без бінту. Трэба выкарыстаць расліну, якая называецца крываўнік. Пра здольнасць гэтай расліны спыняць кроў пры парэзах ведалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Сок крываўніку здаўна выкарыстоўвалі пры лячэнні незагойных ран.
Кожны бачыў расліну, якая называецца падбел. Кветкі яе, напэўна, не самыя прыгожыя, але яны заўсёды радуюць вока, бо з'яўляюцца ў самым пачатку вясны, як толькі сыходзіць снег. Яшчэ старажытнагрэчаскі ўрач Гіпакрат выкарыстоўваў карані гэтай расліны пры захворванні лёгкіх.
Адной з самых старажытных лекавых раслін з'яўляецца валяр'ян. Звесткі пра яго лекавыя здольнасці можна знайсці ў літаратуры, якая пісалася яшчэ ў першым стагоддзі нашай эры. Корань — самая карысная частка валяр'яну. Ён дапамагае лячыць нервовыя захворванні. (130 слоў)
Паводле А. Бадака.
Другие номера из решебника