Незвычайная мышка

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Незвычайная мышка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Вялікі чорны кот прайшоўся па двары, ускочыў на плот, перамахнуў на страху. Прылёг на страсе і ўставіўся ў копку саломы. Ужо другі дзень ён сядзіць на паграбку, пільна сочыць за капой. Раптам кот натапырыў вушы, кончык хваста нервова заторгаўся. Чорны драпежнік пругка прыўзняўся на лапах, спружыніста падаўся наперад і імкліва абрынуўся на ахвяру. Але раптам кот спыніўся, бы хто прытрымаў яго за хвост, гідліва чмыхнуў і абыякава адвярнуўся. Звярок не шмыгнуў у салому, а пачаў абгрызаць карэньчык, які трапіўся яму. А кот няспешна адышоўся. Невялічкая шэранькая малеча ні на кога не звяртала ўвагі. Гаспадар вельмі здзівіўся, што гэта была не мыш, а нейкі падобны да яе маленькі звярок.
— Дык гэта не мыш, — здагадаўся ён. — Няўжо лясная госця?
Гэта была землярыйка. Кот паляваў на яе, але сканфузіўся, бо не адразу распазнаў. Гэта карысны звярок, ён шукае розных чарвякоў, насякомых. (140 слоў)
Паводле А. Дзятлава.
Другие номера из решебника