Уладар начной пушчы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Уладар начной пушчы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Пугач — адна з найбуйнейшых соў не толькі ў Беларусі, але і на зямлі ўвогуле. Размах яго крылаў дасягае двух метраў. У гэтай птушкі густое пер'е бурага колеру з чорным стракатым малюнкам на кожнай пярыне. Вочы з аранжавым абадком, вушкі-пер'е на вялікай круглай галаве, вострая дзюба-кручок і кіпцюры робяць пугача падобным да казачнай істоты.
Сустракаецца пугач на тэрыторыі ад Еўропы да Японіі, ад Таймыра да Паўночнай Афрыкі. Дзякуючы сваёй непатрабавальнасці, пугач селіцца ў гарах і пустынях, дрымучай тайзе і непралазных балотах. У нашай краіне пугач аддае перавагу старым хваёвым або змешаным забалочаным лясам. Гэта птушка не можа прыстасавацца да блізкага суседства чалавека. Беларусь у нашы дні захавала вельмі мала мясцін, дзе дзікія жывёлы і птушкі адчуваюць сябе як і шмат гадоў назад. Таму пугача з кожным годам становіцца ўсё менш. Пугач — сімвал старажытнай беларускай пушчы. (137 слоў)
Паводле С. Зуёнка.
Другие номера из решебника