Бугай

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бугай. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Толькі сапраўдным аматарам прыроды даводзілася сустракаць бугаёў. Гэтыя птушкі вельмі асцярожныя.
Жывуць бугаі абавязкова каля вады ў густых трысняговых зарасніках на берагах азёр і вадасховішчаў. Лётае гэтая птушка цяжка, нязграбна. Калі вяртаецца з няблізкай зімоўкі, зашываецца ў чарот. Афарбоўка бугая асаблівая: па рудаватакарычневым каптане чорныя вертыкальныя рысачкі пакрэслены. 3 такой афарбоўкай птушка быццам раствараецца сярод трыснягу. Таму сустрэць бугая — яшчэ не значыць убачыць яго. Да ўсяго ж і паводзіны адпаведныя. Застыне нерухома, доўгую шыю выцягне і стаіць, быццам сухі корчык з вады вытыркаецца.
Селяцца бугаі паасобку, далёка пара ад пары. На паляванне яны не лётаюць, побач з гняздом малых рыбак ці вадзяных жукоў палююць. Гняздо бугай ладзіць проста на вадзе ў выглядзе трывалай падсцілкі з трысняговых галінак. Спевы птушкі падобны да бухання ў бочку. Таму і называюць яе бугай. (ІЗОслоў)
Паводле С. Зуёнка.
Другие номера из решебника