Карані і карэньчыкі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Карані і карэньчыкі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Я ў сэрцы вітаю дубы над ракою, I ціхія вёскі, і мілую хвою...
Я. Колас.
Карані і карэньчыкі
Пра карані можна сказаць, што яны свету белага не бачаць. Усё жыццё карані праводзяць у зямлі, а сонца бачаць толькі перад сконам, калі іх выдзіраюць з глебы. Мабыць, крыўдна караням: усе любуюцца прыгажосцю кветак і дрэў, хваляць фруктовыя расліны за смак іх пладоў, а карані ніхто не хваліць. А яны ж не толькі працавітыя, але і па-свойму прыгожыя. Часам нагадваюць казачных чалавечкаў, у якіх шмат рук і ног.
Праўда, не ўсе карані вымушаны хавацца пад зямлёй. Ёсць карані, якія з'яўляюцца на наземных частках раслін. Адны з іх збіраюць паветраную вільгаць, а іншыя, замацоўваючыся ў глебе, служаць для раслін своеасаблівымі апорамі.
У некаторых трапічных дрэў ёсць прыдаткавыя карані. Хутчэй за ўсё, яны таксама вырастаюць, каб быць дадатковымі апорамі. Чым болыным становіцца дрэва, тым болып у яго з'яўляецца прыдаткавых каранёў і карэньчыкаў. Калі здалёк паглядзець на такое дрэва, то здаецца, быццам яно некуды ідзе. (145 слоў)
Паводле А. Бадака.
Другие номера из решебника