Шэры драпежнік

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Шэры драпежнік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У адрозненне ад іншых лясных жыхароў ваўкі жывуць зграямі. Старога ваўка называюць мацёрым. Часам ён узначальвае зграю, якая ідзе па следзе дзіка ці лася. Воўк нападае на фізічна слабых, хворых жывёлін, таму невыпадкова яго лічаць санітарам лесу. Дарослы воўк вельмі падобны да аўчаркі, толькі болын цяжкі. Шыя ў яго мускулістая, быццам налітая свінцом.
Зараз у краінах Еўропы амаль знікла папуляцыя ваўкоў. Людзі вялі сапраўдную вайну супраць шэрых драпежнікаў. Тлумачылі гэта тым, што ваўкі наносяць шкоду жывёльнаму свету і гаспадаркам. Аказалася, што такое меркаванне даволі супярэчлівае. Цяпер у многіх краінах робяць усё, каб вярнуць ваўкоў у месцы іх былога натуральнага пражывання.
Сёння ў Беларусі аматары экалагічнага турызму едуць у Бярэзінскі запаведнік, каб пачуць на досвітку воўчы спеў. Зразумела, што спяваць ваўкі не ўмеюць: яны проста завываюць. Так што непадрыхтаванаму слухачу гэты воўчы спеў можа падацца жудасным у сваёй адзіноце. (140 слоў)
Паводле С. Гук.
Другие номера из решебника