Крыжадзюбы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Крыжадзюбы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Я пайшоў на ўзбуджаны гоман лесарубаў.
На снезе ляжала толькі што зваленая старая елка. Адзін лесаруб трымаў у руках круглае цёплае гняздо. Паўголыя птушаняты спалохана пазіралі на людзей.
Я растлумачыў, што такі выпадак не надта і рэдкі. Увесь сакрэт у тым, што гэтыя птушкі жывуць высока на дрэвах. Іх гнёзды людзі знаходзяць толькі тады, калі зваляць дрэва.
Мы вырашылі ўзняць гняздо на суседняе дрэва.
На наступны дзень я зноў прыйшоў у лес. Цікава было даведацца, ці знайшлі птушанят бацькі.
— Усё ў парадку. Вось толькі чамусьці бацькі рэдка кормяць іх, — здзіўлена адзначылі лесарубы.
Я паведаміў, што крыжадзюбы кормяць дзяцей зробленай у валлячку кашкай з хвойнага насення. I шмат часу затрачваюць на здабычу зярнят з мерзлых шышак.
Да елкі ў гэты час прыляцелі дзве чырванаватыя птушачкі, трошкі болыныя за вераб'я. У гняздзе пачуўся тонкі піск.
Лесарубы пачалі разыходзіцца па сваіх месцах. (140 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі.
Другие номера из решебника