Андатра

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Андатра. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Андатра агледзела байдарку і паплыла вакол яе.
Мне добра відаць, як спрытна яна плыве. Кароткія пярэднія лапкі прыціснуты да грудзей. А вяслуе вялікімі заднімі лапамі з перапонкамі паміж пальцаў. Здаецца, нібы вакол байдаркі плавае маленькі бабёр. Але ў бабра хвост шырокі, тоўсты і пляскаты, пакрыты дробнай луской. У андатры — вузкі, сціснуты з бакоў. Ён пастаўлены да паверхні вады рабром, і андатра карыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулём.
Я цярпліва чакаў.
Зрабіўшы вакол байдаркі круг, андатра нырнула і апынулася пад вадою каля карчажыны.
3 вады высунуўся нос, потым паказалася круглая мокрая галава. Праз хвіліну яна была ўжо на лопасці вясла. Вочкі звярка, круглыя і бліскучыя, дапытліва паглядаюць на мяне з-пад мокрай карычневай шэрсці. Носік увесь час безупынку варушыцца, а доўгія рэдкія вусы тапырацца. Велічынёй звярок быў з маладую кошку. (131 слова)
Паводле В. Вольскага.
Другие номера из решебника