Знаёмае шчабятанне

Знаёмае шчабятанне

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Знаёмае шчабятанне. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Знаёмае шчабятанне

З'яўляюцца ластаўкі прыблізна ў адзін і той час вясны. Калі настае гэты самы час, то, дзе б ты ні быў, чым бы ні займаўся, пачынаеш вачыма і на слых шукаць гэтых вясёлых шчабятушак.

Кожная сустрэча з імі адбываецца па-рознаму. Часам робіш што-небудзь па гаспадарцы на двары. Раптам вуха ўлоўлівае знаёмае шчабятанне. Дзве ластаўкі таропка, адна за адной, ляцяць над агародамі. А то выйдзеш ранкам з дому, глядзіш, а яна ўжо сядзіць дзе-небудзь на дроце і спявае.

У апошні дзень красавіка я выйшаў у лес паблукаць без надзеі ўбачыць штосьці цікавае.

Крочу сваёй любімай сцежкай па драбналессі. Нечакана заўважаю знаёмы сілуэт. Няўжо ластаўка? Яна, родная! Ляціць і па баках пазірае, відаць, родным мясцінам радуецца. Вось яна наблізілася да мяне, весела зашчабятала. Маўляў, з выраю вярнулася, вясну-красну з сабою прынесла.

Кажуць, што адна ластаўка вясны не робіць. А для мяне зрабіла. Ды яшчэ якую вясну! (145 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195