Шчыры патрыёт роднай зямлі

Шчыры патрыёт роднай зямлі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Шчыры патрыёт роднай зямлі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Шчыры патрыёт роднай зямлі

Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным прыволлі, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі сіняе неба, а непадалёку бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.

Акінчыцы, потым Ласток — гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе пралеглі жыццёвыя пуцявіны паэта. Аднак многа ўражанняў паэта было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.

Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамагалі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца ціхай і глухой леснічоўкі.

Пісаў ён спачатку і па-руску, і па-беларуску, але перавагу аддаваў роднаму слову. «Матчына мова за руку павяла», — прызнаваўся пазней Якуб Колас. (132 словы)

Паводле С.Александровіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195