Дунай

Дунай

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Дунай. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Дунай

Сабакі ў дзядзькі Антона былі надта сярдзітыя, затое разумныя. Яны пільна сцераглі двор. Самы вялікі з іх, якога звалі Дунай, мог пусціць незнаёмага чалавека ў хату, але не выпускаў да прыходу гаспадара.

Мне вельмі падабаліся малыя шчаняты, і я выпрасіў аднаго сабе. Шчанюк быў чорны, а на жываце поўсць рыжая, нібы ён у камізэльцы. Я таксама назваў яго Дунаем.

Пакуль я рабіў будку пад ганкам, Дунай спаў на анучы ў сенцах. Ён прывык да сваёй талеркі, з якой еў тое, што я мог ухапіць са стала.

Дунай рос, не ведаючы ніякай прывязі. Мы з ім пасябравалі так, што ніколі не разлучаліся. У агарод, на рэчку, у сяло — усюды я браў шчанюка з сабою. Дунай заўсёды лашчыўся да мяне, ад радасці гатоў быў, здаецца, падскочыць і лізнуць мне твар. Шчырасць і ўдзячнасць да мяне ён умеў выказваць пасвойму: так і віляў кучаравым хвосцікам. (143 словы)

Паводле I. Грамовіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254