Вавёрчына рэдкалессе

Вавёрчына рэдкалессе

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Вавёрчына рэдкалессе. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Вавёрчына рэдкалессе

Вавёрчына рэдкалессе помніцца з самага дзяцінства. Яно заўсёды прываблівала сваёй прыгажосцю. Аднолькава вабіла яно ў сонечны дзень і пахмурнае надвор'е, у шэры надвячорак і свежую раніцу.

На дзіва багата было населена яно вавёркамі. Варта было толькі з'явіцца там, як пачынаўся ўсеагульны перапалох. Але лішнім шумам вавёркі сябе не выдавалі. Па дрэвах праносіўся лёгкі шоргат, часам чулася характэрнае пацокванне або, бывала, падала на зямлю згубленая шышка.

Затаіўшыся і ўважліва прыгледзеўшыся, удавалася ўбачыць і саміх вавёрак. То скакалі яны адна за адной з дрэва на дрэва, то высоўвалася з-за тоўстага камля цікаўная прыгажуня з дзіўнымі, нібы памазкі, вушкамі. Гнёзды вавёрак, што звісалі дзенебудзь паміж магутных разгалінаванняў старых дрэў, былі трывала сплецены з галінак, дубчыкаў і ляснога моху, старанна прыкрыты зверху. А ўсярэдзіне высланы поўсцю ды сухой падсцілкай. Вавёркі — гаспадыні выключныя. (130 слоў)

Паводле В. Грамьікі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195