Лебедзі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Лебедзі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Белы лебедзь з'яўляецца сімвалам вернасці ў каханні, чысціні.
Амаль поўнае знікненне лебедзяў з вадаёмаў нашай краіны патрабавала нейкага тлумачэння. Паводле міфа, калі Ной, ратуючы жывёл і птушак ад патопу, пачаў збіраць іх на карабель, лебедзь Страцім надумаў плаваць самастойна. Але на яго населі птушкі, што плаваць не ўмелі, патапілі Страціма. Таму няма цяпер яго нашчадкаў.
У творы Максіма Багдановіча «Страцім-лебедзь» гучыць думка пра трагічнасць лёсу асобы, якая гіне, ратуючы слабых.
У Свіслацкім раёне запісана паданне пра паходжанне чорных лебедзяў. Апавядалі, што калісьці на месцы ляснога возера стаяў замак, дзе жылі граф з жонкай і дачкой. Дзяўчына палюбіла маладога конюха. Даведаўшыся пра гэта, жонка графа пракляла дачку і яе каханага. Апоўначы, калі тыя гатовы былі ўцячы, замак праваліўся пад зямлю, а на яго месцы разлілося возера. 3 таго часу прылятаюць сюды два чорныя лебедзі, плаваюць кругамі, не набліжаючыся адзін да аднаго з-за матчынага праклёну. (144 словы)
Паводле Л. Салавей, С. Санько.