Хатні вуж

Хатні вуж

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Хатні вуж. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Хатні вуж

Вясковыя жыхары лічаць, што пражыванне вужа пад падлогай ці пад печчу прыносіць у хату багацце і шчасце. Забіць такога вужа — вялікі грэх, які нельга замаліць.

У вёсках можна пачуць цікавыя гісторыі пра вужоў, што жылі ў хатах ці гумнах, зрэдку — у хлявах. Часам хатнія вужы падпаўзалі да стала, за якім абедалі людзі. Тады ім, як паўнапраўным членам сям'і, налівалі малака ў сподак, пастаўлены на падлозе.

Расказваюць, што аднойчы сяляне вырашылі праверыць, як будзе паводзіць сябе хатні вуж, калі схаваць яго вужанят. Паклалі іх у шапку і вынеслі з хаты. Занепакоены стары вуж, слізгануўшы ў падпечак, неўзабаве з'явіўся зноў, падпоўз да гладыша і ўпусціў туды свой яд.

Тым часам людзі прынеслі вужанят і высыпалі іх ля парога. Тады стары вуж вярнуўся да гладыша, абкруціўся колцам вакол яго і перакуліў на падлогу. Усё малако, атручанае вужом, выцекла з перакуленай пасудзіны. (140 слоў)

Паводле А. Ненадаўца.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255