Вожык

Вожык

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Вожык. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Вожык

Вожыка тата злавіў у лесе і прынёс дахаты.

3 нашым сабачкам Мурзам вожык не захацеў сябраваць. Убачыць яго — адразу скручваецца ў клубок. Шчанюк абняў калючы клубочак лапамі, паспрабаваў укусіць. Але ўкалоўся так балюча, што забрахаў. Мурза ўдарыў вожыка лапай, як кот па мячыку, заскуголіў і адскочыў.

У нашай кухні жыла курыца з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камячкі. Кураняты пішчалі, мітусіліся па падлозе, як сонечныя зайчыкі. Калі малыя падраслі, курыца пачала вадзіць іх на двор, але начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.

Вожыку стала зайздросна. Уначы ён ціха залез пад курыцу і прымасціўся пад цёплым крылом. Кураняты прачнуліся, заціўкалі. Курыца хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам спалохана закрычала. Яна ўсхапілася, сонныя кураняты рассыпаліся па кухні, а ў кутку, дзе яны сядзелі, застаўся калючы клубок. Курыца пазнала яго, раззлавалася і моцна дзюбнула. (144 словы)

Паводле Я. Брыля.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255