Страказа

Страказа

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Страказа. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Страказа

Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалі. Каб пачуць іх шум, трэба было ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваль, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам, давялося ўбачыць цікавы малюнак. 3 пясчанага і неглыбокага дна возера выпаўзлі на бераг дзіўныя, зеленаватага колеру нейкія істоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукі некаторы час нерухома сядзелі на цёплым пясочку. I раптам на вачах з імі адбывалася дзіўная змена: шкарлупіна раскідалася, спаўзала, і з жука выклёўвалася маладзенькая, далікатная стракозка з празрыстымі, нібы слюда, крыльцамі.

Момант прасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы і жвава падымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэнне, радасна і весела пачыналася маладое жыццё. Праз пару хвілін цэлы рой рухавых стракозак закружыўся над возерам і яго берагамі і далёка над полем. (134 словы)

Паводле Я. Коласа.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254