Мурашы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Мурашы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Мурашы — самыя ўпартыя працаўнікі лесу. Яны вельмі чуйныя да надвор'я. Калі мурашы бесперапынна мітусяцца на сцяжынцы, бойка цягнуць розныя будаўнічыя матэрыялы, то добрае надвор'е яшчэ пастаіць. Бягуць у мурашнік без грузу — чакай дажджу ці навальніцы.
Рудыя лясныя мурашкі жывуць калоніяй, у якой ёсць свае законы. Рабочыя мурашы будуюць жытло, здабываюць ежу, ахоўваюць сваю тэрыторыю. Цягнуць працаўнікі на сваіх спінах нават тое, што ўдвая болынае за іх саміх: вусеняў, жучкоў. Жыхары аднаго вялікага мурашніка за дзень з'ядаюць каля кілаграма шкодных насякомых, лічынак.
Жытло мурашоў толькі звонку здаецца звычайнай горкай. У мурашніку ёсць хады, якія зачыняюцца ў навальніцу. Ад іх адыходзяць вуліцы з двухбаковым рухам. Мурашы ствараюць сапраўдныя гарады на глыбіні да двух метраў пад зямлёй.
Агароджаны мурашнік сведчыць пра тое, што чалавек клапоціцца, каб ніякі звер не пакрыўдзіў маленькіх лясных рупліўцаў. Там, дзе селяцца мурашы, дрэвы не хварэюць. Чатыры мурашнікі аздараўляюць цэлы гектар лесу. (144 словы)
Паводле С. Гук.
Другие номера из решебника