Кажаны

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Кажаны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Ёсць дзіўныя жывёлы, якія лятаюць з дапамогай рук-крылаў. Гэтыя істоты выглядаюць даволі смешна: вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы. Пры палёце скураная перапонка расцягваецца, як у птушкі крылы.
Кажаны вядуць начны лад жыцця. Днём яны хаваюцца пад дахамі дамоў, у дуплістых дрэвах, на гарышчы. Звычайна ў адным сховішчы можа знаходзіцца некалькі дзясяткаў кажаноў.
Узімку кажаны ўпадаюць у спячку. Летам перад захадам сонца можна назіраць, як яны хутка перасоўваюцца над кронамі дрэў ці дахамі дамоў. Прагаладаўшыся за дзень, кажаны палююць на насякомых.
Заолагі ніяк не маглі зразумець, як у кажаноў атрымліваецца лавіць насякомых уначы. Доўгія гады цягнуліся эксперыменты. Высветлілася, што кажаны валодаюць унікальным лакатарам, які пры палёце вылучае ўльтрагукавыя сігналы. 3 дапамогай гэтага лакатара кажан беспамылкова знаходзіць сабе корм.
Сябры лесу ведаюць, што кажаны — надзвычай карысныя жывёлы. Яны харчуюцца насякомымі, якія прыносяць шкоду раслінам. (137 слоў)
Паводле С. Гук.
Другие номера из решебника