Сцены Лоскага замка

Сцены Лоскага замка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сцены Лоскага замка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Сцены Лоскага замка

Згодна з адным старым паданнем, сцены Лоскага замкакрэпасці муравалі не з цэглы, а з валуноў і камянёў, якіх было багата на лоскіх палях. Муры закладалі шырынёй у сем крокаў.

У ніжні першы рад паклалі самыя вялікія валуны, і ўсе чорнага колеру. Далей пайшлі пласты сініх, за імі — шэрыя, карычневыя. I чым вышэй уздымаліся сцены, тым яны рабіліся ўсё святлейшыя, усё ярчэйшыя. А самыя апошнія метры сцяны і ўсе зубцы на ёй і вежы былі складзены з камянёў толькі жоўтых і чырвоных адценняў.

Калі ў сцяну замуравалі апошні чырвоны камень і дождж адмыў высокія муры ад пяску і гліны, убачылі жыхары Лоска, што зубцы і вежы нібы залівае чырвонае золата, хоць неба і было зацягнута воблакамі.

Вось так, здзіўляючы гасцей і палохаючы ворагаў, над Лоскам у любое надвор'е гарэла выкладзенае з розных каляровых камянёў зарыва. (137 слоў)

Паводле А. Гурскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195