Навальніцы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Навальніцы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Ад самага красавіка надвор'е спрыяла людзям. Было багата цяпла, і зямлю паілі спорныя дажджы. I азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах людзей надзеі на лета.
Ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы. Зранку неба было чыстае і яснае. I яснасць стаяла доўга ўдзень. Але за полуднем проста ўвачавідкі пачыналі пухнуць белыя, потым сіняватыя хмары. Парыла так, што ўсё навокал млела ў духаце. Пад вечар хмары зацягвалі ўжо ўсё неба. У вячэрняй цемры безупынку кідаліся чырвоныя выбліскі. Яшчэ да таго, як сяло апанаваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі ўдары грому. У навальнічнай цемрадзі бляск маланак быў бела-сіні, прагавіты, грымоты падалі і каціліся так магутна і грозна, што, здавалася, на мокрым лапіку зямлі са стрэхамі і ў балотным абшары ўсё замірала ад страху. (144 словы)
Паводле I. Мележа.
Другие номера из решебника