Радасць жыцця

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Радасць жыцця. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Златаіскрыя вобразы, як усмешка вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі промнямі радасці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, магутныя, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На камлях гэтых дубоў пакінула свой адбітак несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светласіняе неба і яркім блісканнем асвятляла пахучы луг, роўныя ўзгоркі ў мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом. Бліскучым здаваўся дзень пасля грозных хмар, што шырокай сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі беларужовых воблакаў. Не! Іх не зловіш, не замацуеш словамі, але імі жыве твая душа!
Лабановіч адчуваў нейкую радасць. Яму было лёгка і прыемна. Ён чуў, як моцна звязаны з жыццём. Яму па душы было гэта адзіноцтва, гэты лес і дарога, па якой ён цяпер ішоў. Вакол было ціха і глуха. Лабановіч сеў на роўна спілаваны пень, сядзеў і штосьці думаў. (134 словы)
Паводле Я. Коласа.
Другие номера из решебника