Груша адцвітае

Груша адцвітае

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Груша адцвітае. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Груша адцвітае

Груша цвіла апошні год.

Усе галіны яе, усе вялікія расохі , да апошняга пруціка, былі ўсыпаны буйным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распускала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная і свежая, так утрапёна спрачаліся ў яе ружовым раі пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе ёй канца.

Аднак надыходзіла яе апошняя часіна.

Дняпро падбіраўся да яе спакваля, як разбойнік. У вечным сваім імкненні скрышыць правы бераг, ён падступаў зусім блізка да яго, руйнаваў адхоны, зносіў лазу, гвалтоўна вырываў кавалкі берага або асцярожна падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя глыбы зямлі. Потым адступаў да наступнай вясны, і трава літасціва спяшалася залячыць раны, нанесеныя Дняпром. А ён вяртаўся зноў і зноў і з часам абкружыў грушу амаль з усіх бакоў. (142 словы)

Паводле У. Караткевіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255