Пасля навальніцы

Пасля навальніцы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Пасля навальніцы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Пасля навальніцы

Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытам. Прымешваўся водар агурковага цвету, медуніцы і спелага кмену. Поле ажыло, п'ючы дажджавую расу.

Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі. I не раз'юшаны і напорысты вецер пагнаў іх у белы свет. Яны апалі тут, над палямі і лугам, дажджавымі струменямі і парай. Потым сцяклі незлічонымі раўчукамі ў лагчыны, поячы глебу прэснай і свежай спажывай-вільгаццю.

Вільготныя жыты, што паабапал дарогі, дзе-нідзе пазгіналіся пад цяжарам калосся. Як несвоечасова кранула гэты край дажджавая навала. Ды нічога. Дзень-два пагоды — і калоссе пырсне зернем, просячыся ў бункер камбайна. Жаўтаватае ад сонца поле выглядае зусім васковым. Дарога, пятляючы, губляецца сярод яго.

Лёгка дыхаць пасля дажджу, лёгка ісці. Раптоўны буйны лівень прыбівае пясок, змывае са сцежкі сухую траву і прывялыя спарышы-лісточкі дробнай канюшыны. Яны плаваюць у лужынах на мутна-жоўтай вадзе. (140 слоў)

Паводле I. Пташнікава.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195