На беразе лясной крынічкі

На беразе лясной крынічкі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - На беразе лясной крынічкі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / На беразе лясной крынічкі

Берагі лясной крынічкі заўсёды зарослыя зялёнай травой. Нават там, дзе ад пастаяннага намыву ўтвараецца вузкі пясчаны плёс, берагі здаюцца няходжанымі, некранутымі.

На такі ціхі плёс я патрапіў выпадкова. Тут я пасядзеў на вялікім камені, які ўзвышаўся на адным з берагоў і прыпіраўся да тоўстага дуба. Зняў чаравікі і з задавальненнем апусціў у празрыстую застылую роўнядзь ногі. Спрабаваў каламуціць лясную азярынку, але пад ногі трапляліся вымытыя каменьчыкі.

Далей было прыкметна глыбей. Адтуль падыходзілі пужлівыя касячкі маленькіх рыбак. 3 супрацьлеглага боку падляцела маленькая, у белых і шэрых плямках сітаўка. Яна затрымалася, не рызыкнуўшы адразу наблізіцца да вады. Устрывожана пагойдваючы доўгім тонкім хвастом і палахліва папіскваючы, яна з недаверам глядзела на мяне. Потым узляцела, проста ў палёце ўхапіла кропельку вады і знікла. Я зразумеў, што назіраць за жыццём лясной крынічкі трэба непрыкметна. (133 словы)

Паводле В. Стомы.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195