Лясныя сцежкі

Лясныя сцежкі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Лясныя сцежкі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Лясныя сцежкі

Лясныя сцежкі... Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. Не кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека. Ідзе адзін і нічога асаблівага вакол сябе не заўважае. Дрэвы як дрэвы, трава як трава. А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды болын. Толькі трэба прыгледзецца ўважлівей, і яму ахвотна раскрые лес сваю душу.

Назіраючы за тым, што адбываецца вакол, чалавек заўважае шмат. I вавёрку, што прытаілася на суку. I выбітыя на бярозды маленькія дзірачкі, з якіх ласуецца салодкім сокам дзяцел. А гляне на мурашнік — вызначыць надвор'е на бліжэйшы час. Тонкі назіральнік, ён разумее, ад чаго гучна застагнала старая хваіна, чаму схіліліся галінкі стромкай яліны. Ён дакладна вызначыць, хто гэтак гучна пракрычаў дзесьці ў самым зарасніку.

Чалавек разумее лес, і лес разумее яго. Напоіць сокам і схавае ад дажджу, дасць адпачыць у прахалодзе дрэў і накорміць ляснымі дарамі-ласункамі. (145 слоў)

Паводле В. Грамыкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255