Беларуская песня

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларуская песня. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Калісьці вельмі даўно жыў на нашай зямлі люты пан. Ад цямна да цямна працавалі на яго людзі, а яму ўсё было мала. Аднойчы ён вырашыў паглядзець, ці хутка скончыцца жніво. Толькі мінуў лес, чуе: гучыць над полем песня. Ды такая жаласлівая, сумная. Прыслухаўся пан да слоў і пачуў: клянуць жнеі пана.
Страшэнна раз'юшыўся, пачуўшы гэта, пан. Паслаў ён сваіх паслугачоў-аканомаў шукаць, хто склаў песню. Падказалі яны свайму ўладару, што дзесьці ў лесе жыве дзіўны хлопчык-музыка. Няйначай як той хлапчук і склаў песню жнеям.
Загадаў пан злавіць маладога музыку. Тры дні і тры ночы шукалі панскія слугі хлапчука. Нарэшце здарожыліся, прыселі адпачыць. Раптам чуюць: спявае хтосьці. Шапнуў тут адзін панскі служка другому, што гэта, пэўна, непакорны музьіка. Другі запярэчыў яму, што гэта, мабыць, жаўрук у небе звініць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і кажа:
— Гэта ж сама зямля спявае! (141 слова)
Паводле М. Зелянковай.
Другие номера из решебника