Малюнкі прыроды

Малюнкі прыроды

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Малюнкі прыроды. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Малюнкі прыроды

Люблю цябе і слухаю, прырода, Такая блізкая парой любой!

В. Жуковіч.

Малюнкі прыроды

Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што Алесь захапляўся высокім абрывістым берагам. Але раптам дарожка, што белая ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Дзе-нідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай зялёнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, як тыя дзяўчаты ў карагодзе. Зусім нізка дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаратамі. Вада была такая чыстая, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, што ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі каралямі. I хоць Алесю не хацелася піць, ён нахіліўся — прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго. Пасля падняўся, далонню выцер пот, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах. Нават лягчэй цяпер ступалі ногі. (132 словы)

Паводле П. Броўкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255