Пяро жар-птушкі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Пяро жар-птушкі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Былога быліны, старога паданні Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краі зялёным, прасторах бяскрайніх...
П. Броўка.
Пяро жар-птушкі
Шмат казак, легенд, паданняў захоўвае памяць чалавека. У адной з беларускіх легенд расказваецца пра тое, што даўнымдаўно пралятала над Палессем жар-птушка і згубіла пяро незвычайнай прыгажосці. Плаўна падала яно на зямлю, рассыпаючы ва ўсе бакі зіхатлівыя промні. Кінуліся людзі шукаць тое пяро, але вярнуліся ні з чым. Адны бачылі побач вясёлку, другія — папараць-кветку, трэція — зорачку, якая пералівалася рознымі колерамі. Але варта было наблізіцца да іх, як усё раптам знікала.
3 пакалення ў пакаленне перадаецца пагалоска, што таму, хто знойдзе пяро жар-птушкі, наканаваны шчаслівы лёс. Мінаюць гады, стагоддзі, а гэтая цудоўная легенда жыве. Як і раней, шукаюць людзі пяро жар-птушкі, кветку папаратніку, цудоўную гаючую крынічку з жывой вадой. Яшчэ болын любай і роднай сэрцу кожнага становіцца родная зямля, бацькоўскі кут, што ласкава называе чалавек сваёй Айчынай. (127 слоў)
Паводле У. Касько.
Другие номера из решебника