Рамонак

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Рамонак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Гэту сціплую кветку можна ўбачыць, дзе хочаш, таму што рамонкі такія будзённыя. Празаікі і паэты ў сваіх творах звычайна аддаюць ім менш увагі ў параўнанні з ружай або летуценнай валошкай — гэтым сапраўдным сімвалам паэзіі.
Аднойчы ўлетку я вяртаўся дамоў палямі. Усё вакол стракацела ад кветак. Рамонкаў, аднак, было няшмат, затое якія яны былі! Якая снежна-цнатлівая белізна пялёсткаў! Якая жаўцізна аксамітнай пупышкі ўсярэдзіне! Балюча было пазіраць на іх. Нібы гэта не кветкі былі, а люстэркі, якія адбіваюць сонца.
Я хацеў сарваць адну і не змог. Тут кветка была на сваім месцы, у сваёй стыхіі, сярод сваіх уладанняў, усё наваколле было яе радзімай. А што болып страшнае за тое, калі цябе адарвуць ад радзімы?..
Сапраўднае вялікае сонца ўсё свяціла, неба над галавой усё сінела, а рамонкі ўсё бялелі. I спружыніла зямля пад нагамі, зямля, на якой было так здорава і так хацелася жыць... (141 слова)
ПаводлеА. Федарэнкі.
Другие номера из решебника