Легенда пра Свіцязь

Легенда пра Свіцязь

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Легенда пра Свіцязь. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Легенда пра Свіцязь

Пра Свіцязь існуюць розныя легенды. Адна з іх такая.

Нібыта на гэтым узвышшы некалі стаяў непакорны горад. Жыхары яго болын за жыццё любілі волю. Неаднойчы чужынцы-прышэльцы выпрабоўвалі моц нашых продкаў, ды кожным разам вярталіся ні з чым. Аднаго разу на горад напала вельмі ж ваяўнічая зграя ворагаў. Усе мужчыны сталі абаронцамі і загінулі ў той няроўнай схватцы. Іх жанчыны, якія адразу засталіся ўдовамі, звярнуліся да Бога з адзінай малітвай: «Уратуй нас, Божа, ад навалы». Яны так плакалі, што са слёз утварылася цэлае возера. Кажуць, над горадам павіс густы туман, сярод яго з'явіўся святы архангел Міхаіл у чорным плашчы. Ён блаславіў жыхароў горада на вечнае жыццё. На месцы паселішча ўтварылася возера Свіцязь, і паплылі па ім у памяць людзей чароўныя кветкі.

I цяпер на возеры растуць рэдкія вадзяныя краскі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. (137 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255