Дамавік

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Дамавік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У старажытных беларусаў дамавік падобны да невялічкага чалавечка, старэнькага дзядка з сівой барадой, апранутага ў белую кашулю і падпяразанага лыкам. У народных казках жыў дамавік у хаце, у печы ці пад печчу або ў клеці. Таму яго называюць хатнік, падпечнік, клетнік.
Дагаджаў дамавік той гаспадарцы, дзе жыве дружная сям'я, дзе падтрымліваецца чысціня і парадак, пільнуюцца традыцыйных звычаяў. Крыўду і помслівасць дамавіка выклікаюць сямейныя сваркі, брыдкаслоўе, неахайнасць у гаспадарцы. Жарты дамавіка бяскрыўдныя. Калі добра сцямнее, дамавікі пачынаюць сваволіць: стукаць у сцяну, ляскаць дзвярыма, тушыць агонь, сцягваюць з сонных коўдру.
Нашы далёкія продкі верылі, што дамавіка можна ўбачыць. Для гэтага трэба падчас вячэрняй службы ў царкве ўзяць запаленую свечку, прынесці яе, не патушыўшы, дахаты і падняцца з ёй на гарышча. Там будзе дамавік, і калі ён спытае, што хоча гаспадар, то неабходна пералічыць жаданае. Тады дамавік будзе імкнуцца ўсё выканаць. (140 слоў)
ПаводлеА. Ненадаўца.
Другие номера из решебника