Смаргонская мядзведжая акадэмія

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Смаргонская мядзведжая акадэмія. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Якіх толькі навучальных устаноў не сустрэнеш на свеце, але сярод іх была адна знакамітая ў Еўропе. Знаходзілася яна ў Смаргоні і называлася мядзведжай акадэміяй. Акадэмікамі ў ёй былі касалапыя мішкі.
Заснавалі акадэмію ў сямнаццатым стагоддзі князі Радзівілы. Вясной адшуквалі ў лясах медзведзянят і пачыналі вучыць. Класам была прасторная хата, падлогай якой служыў чарэнь вялікай печы. Мядзведзяў навязвалі да слупа, а ў печы распальвалі агонь. Заднія лапы абувалі ў лапці. Печ награвалі да той пары, пакуль звер не станавіўся на заднія лапы. Калі не ўратоўвалі лапці, ён пачынаў падтанцоўваць — пераступаць з адной лапы на другую. Настаўнік у гэты час біў у бубен або граў на дудцы. Рытм музыкі супадаў з рытмам таптання.
Вытрымаўшы экзамены, акадэмікі-скамарохі разам з павадырамі разыходзіліся па беларускіх гарадах, мястэчках, вёсках. Траплялі ў Расію, Полынчу, Францыю, Германію. Смаргонская мядзведжая акадэмія існавала да дзевятнаццатага стагоддзя. (139 слоў)
Паводле А. Бутэвіча.
Другие номера из решебника