ГДЗ по белорусскому языку 5‐9 класс Булаукина сборник материалов для выпускного экзамена тема - Шахматы далёкіх продкаў

ГДЗ по белорусскому языку 5‐9 класс  Булаукина сборник материалов для выпускного экзамена  тема - Шахматы далёкіх продкаў

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Шахматы далёкіх продкаў. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Шахматы далёкіх продкаў

На Беларусі шахматы вядомы з адзінаццатага стагоддзя. У час раскопак у Мінску археолагі знайшлі самаробныя шахматныя фігуркі, выразаныя з драўніны. Падобныя фігуркі былі знойдзены яшчэ ў пятнаццаці гарадах Беларусі. Геаграфія знаходак сведчыць аб раннім распаўсюджванні шахмат па ўсёй тэрыторыі нашага краю.

Пераважная болыпасць фігурак выразана або вытачана майстрамі з костак і рагоў, дрэва і каменю.

Фігуркі мелі незвычайную форму: ладдзя была зроблена ў выглядзе баявога судна, а кароль прадстаўлены мініяцюрай радавітага князя са зброяй у правай руцэ. Фігурка ферзя выглядала так: на круглан падстауцы сядзіць з падкручанымі пад сябе нагамі мужчына сталага веку са скрыжаванымі на грудзях рукамі, на галаве ў яго шлем. Пешка была зроблена ў выглядзе фігуркі барабаншчыка з бубнам на перакінутай цераз плячо вочапцы.

Вырабы старажытных шахматных фігур — дакладная крыніца вывучэння матэрыяльнай культуры і мастацтва нашых далёкіх продкаў. (134 словы)

Паводле С. Цярохіна.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255