Беларуская батлейка

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларуская батлейка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У даўніну на калядныя святы разам з калядоўшчыкамі і па вёсках ды гарадах вандраваў незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго называлі вяртэп, у Полынчы — шопка, а на Беларусі — батлейка. Гэтае слова ўзнікла ад назвы старажытнага горада Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.
Батлеечны тэатр быў невялікі. Драўляную скрынку, падобную да хаткі або царквы, вазілі на санях ці насілі ў руках. Батлейкі былі аднапавярховыя, двухпавярховыя і нават трохпавярховыя. Адзін артыст іграў на скрыпцы, другі адчыняў дзверы чароўнай скрынкі-хаткі і вадзіў на кіёчках лялек. Ён гаварыў за герояў рознымі галасамі, сыпаў дасціпнымі прыказкамі, прымаўкамі і жартамі, спяваў песні. Тут можна было ўбачыць розных персанажаў з біблейскіх сюжэтаў, а таксама і жартаўлівыя камічныя сцэнкі, і цікавыя народныя казкі. «Батлейка-батлея — чароўная дзея», — казалі людзі пра гэты лялечны тэатр. (125 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Другие номера из решебника