Калыханка

Калыханка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Калыханка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Калыханка

Гукі — гэта самыя першыя ўражанні, што глыбока западаюць у пачуцці немаўляці. Перш чым зразумець слова, дзіця авалодвае мовай гукаў.

Калі дзіця з першых дзён не жыло ў свеце хараства гукаў, не чула матчыных песень, цяжка яму будзе самому набыць гэтыя душэўныя багацці. Спецыялісты не паставяць голасу, калі ў чалавека змалку, з пялёнак не пастаўлены слых.

Нашы маці цераз вопыт многіх пакаленняў добра ведалі, што першаасновы душэўнага хараства чалавека пачынаюцца з калыскі. 3 той самай простай, але геніяльнай у сваёй мудрасці і паэтычнасці песні, якая называецца калыханкай.

Як жа крыўдна, што сучасныя маці так рэдка спяваюць калыханкі сваім дзецям, што многія з іх самі не чулі калыханак, створаных і сагрэтых матчынымі сэрцамі.

Нашы маладыя маці збядняюць душы сваіх дзяцей, калі думаюць, што калыханку можна замяніць любой бяздумнай песенькай.

Ад свайго нараджэння чалавек павінен адчуваць, што ўсё самае прыгожае ў жыцці створана дзеля яго шчасця. (144 словы)

Паводле В. Віткі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255