Заслаўе

Заслаўе

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Заслаўе. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Заслаўе

У кожнага з нас ёсць родны сэрцу куток. Для мяне гэта Заслаўе — горад з сівой старажытнасці.

3 вокнаў маёй хаты адкрываецца від на касцёл, які доўгія гады ляжаў у руінах і толькі некалькі гадоў таму быў рэстаўраваны. Калі ад касцёла спусціцца ў былы роў заслаўскага замка, то ўбачыш царкву. Яна, як белы лебедзь, горда ўзвышаецца над Заслаўем і з'яўляецца яго сімвалам.

Каля ўвахода ляжыць вялікі валун, нямы сведка тых трывожных часін, калі замак з усіх бакоў быў акружаны балотамі і пушчамі. Валун памятае, як па драўляных насцілах ішлі нашы продкі — простыя людзі, абутыя ў лапці, апранутыя ў даматканыя світкі. А яшчэ памятае Рагнеду і яе сына Ізяслава, які быў разам з маці сасланы ў гэты дзікі тады куток. Славутая палачанка і яе сын прайшлі праз стагоддзі і засталіся з намі назаўсёды. (132 словы)

Паводле Д. Пятровіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195