Радаводнае дрэва Беларусі

Радаводнае дрэва Беларусі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Радаводнае дрэва Беларусі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Радаводнае дрэва Беларусі

Тысячагадовае радаводнае дрэва Беларусі, беларускай культуры трывалае і разгалістае. Нібы неабхватны, прысадзісты, каржакаваты дуб недзе на ўскраіне зубрынай пушчы. Каля камля гэтага дрэва знаходзяцца такія імёны, як Усяслаў Чарадзей і Рагнеда, Кірыла Тураўскі і Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына і Васіль Цяпінскі. Магутныя вузлаватыя пабегі пусціла наша дрэва ў дзевятнаццатым стагоддзі — гэта Ян Чачот, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч. Дваццатае стагоддзе дадало сюды залатыя імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, дзясяткі іншых незгасальных імён.

У трывалага дрэва гісторыі ёсць магутныя галіны, ёсць проста лісце. Усе разам яны ствараюць крону. Чым пышнейшая яна, тым багацейшы на духоўныя здабыткі народ. Пад гоман радаводнага дрэва думаеш пра вечнасць, пранікаешся гістарычным аптымізмам, верай у будучыню.

Няхай моцным будзе радаводнае дрэва нашай Беларусі, няхай гоніць па сваіх капілярах жывы, гаючы сок гісторыі! (129 слоў)

Паводле Г. Кісялёва.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255