Палесся абрус аксамітны

Палесся абрус аксамітны

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Палесся абрус аксамітны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Палесся абрус аксамітны

Прыпяцкі нацыянальны парк — найбуйнейшы ў Еўропе забалочаны масіў, спавіты Прыпяццю. Калі бачыш плынь гэтай велічнай ракі, узгадваеш радкі Якуба Коласа: «Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну...»

Прыпяцкі край застаецца сімвалам прыгажосці і самабытнасці нашай прыроды. Дубровы ў Прыпяцкай пойме сапраўды непаўторныя. Ёсць тут цар-дуб. Гонар не толькі палешукоў, але і ўсёй Беларусі.

Прыпяцкае Палессе — літаратурны край. Калі прабіраешся па вузкіх сцежках, здаецца, што зараз заўважыш маёнтак Балотныя Яліны з аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Убачыш, як імкліва рушыць кудысьці па заімшэлых купінах дзед Талаш з аповесці Якуба Коласа « Дрыгва». На люстэрку прыпяцкага разводдзя можна ўбачыць човен палескіх рабінзонаў з аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны».

Велічныя палескія краявіды, Прыпяць не маглі не паўплываць на нораў палешукоў. Яны спакойныя і разважлівыя, рашучыя і мужныя, працавітыя і самабытныя, як сама прырода. (141 слова)

Паводле Я. Рагіна.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255