Беларускае кнігадрукаванне

Беларускае кнігадрукаванне

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларускае кнігадрукаванне. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Беларускае кнігадрукаванне

Заснавальнікам беларускага кнігадрукавання з'яўляецца наш славуты суайчыннік Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у сваім родным горадзе, потым вучыўся ў Кракаве.

У Падуанскім універсітэце ён першы сярод усходніх славян атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Яму прапанавалі застацца ў Італіі, але Скарына вырашыў вярнуцца на Радзіму. Францыск Скарына паехаў у Прагу і стварыў там першае ў гісторыі ўсходнеславянскага народа выдавецтва. Там Францыск Скарына выдаў першую беларускую кнігу «Псалтыр», потым яшчэ дваццаць дзве кнігі Бібліі. Надрукаваны яны былі на тагачаснай беларускай мове.

Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюр, так і паводле бездакорнай тэхнікі іх выканання.

Дзякуючы асветніку беларусы першыя сярод усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Францыск Скарына сваім прыкладам паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову. (136 слоў)

Паводле I. Саверчанкі, 3. Санько.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255