Родныя назвы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Родныя назвы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Хто з нас не цікавіўся, адкуль узяліся яго імя, прозвішча, назва роднай вёскі, горада! Васіль Вітка пра гэта пісаў так: «Як вядома, род і народ яднаюцца адным дарагім словам — Радзіма».
Іван Мележ ніколі не забываў сваё роднае Палессе, аблогі яго балот і пушчаў, сакавітую зеляніну шырокіх прыпяцкіх і прыдняпроўскіх лугоў, багацце рачулак і азярын, раздолле ўрадлівых палёў і духмяных садоў. Самымі дарагімі і незабыўнымі былі ў яго ўспаміны пра сваю радню, самабытных, непасрэдных і шчырых землякоў-палешукоў, непаўторныя Глінішчы, Юравічы, Тур'ю.
Шырока выкарыстоўваў у сваіх творах беларускія ўласныя назвы Якуб Колас. Для класіка нашай літаратуры вялікая Радзіма паўставала ў вобразах роднага краю. Праз усё жыццё звяртаўся наш пясняр да сваёй калыскі, песенна-казачнага Нёмана, адкуль струменіла жывая крыніца ўсёй яго творчасці. А такія назвы, як Мікалаеўшчына, Акінчыцы, Альбуць, Ласток, жывуць у памяці ўсіх, хто яшчэ са школьнай парты далучаецца да неўміручай спадчыны паэта. (143 словы)
Паводле В. Шура.
Другие номера из решебника